Голосование
Есть ли необходимость в открытии дежурной группы на базе ГУО "Ясли-сад д. Бенякони"?
Всего 17 человек

“Распарадак дня і яго значэнне ў жыцці дзіцяці”

Дата: 22 ноября 2019 в 14:46
Автор: Кошель А. Т.

“Распарадак дня і яго значэнне ў жыцці дзіцяці”

Кожны з бацькоў жадае, каб яго дзіця было здаровае, вясёлае і правільна развівалася. У гэтым імкненні дапаможа правільная арганізацыя распарадку дня.

Распарадак дня-гэта сістэма размеркавання перыядаў сну і няспання, прыёмаў ежы, гігіенічных і аздараўленчых працэдур, заняткаў і самастойнай дзейнасці дзяцей.

Па меры росту дзіцяціраспарадакягобудземяняцца. Але на ўсёжыццёпавінназахаваццааснова, закладзеная ў раннімдзяцінстве-чаргаваннеўсіхформаўдзейнасціарганізма ў пэўным распарадку. Малянялёгкапрывыкае да прапанаванага яму рэжыму.

Дзіця, якое з самагараннягадзяцінствапрывык да захаванняраспарадку, на працягуўсягонаступнагажыцця, ягоахвотнавыконвае. Яму практычнаніколі не прыходзіць у галаву, адмовіццаісціспаць, калінадыходзіцьпатрэбныдля сну час.

Але калі ж парушаць час сну, прыёму ежы (позняцца, прагулак, то гэта можа адмоўна адбіцца на нервовай сістэме дзяцей: яны становяцца млявымі або, наадварот, узбуджанымі, пачынаюць капрызіць, губляюць апетыт, дрэнна засынаюць і спяць неспакойна. Усё гэта ў сваю чаргу неспрыяльна адбіваецца і на імунітэце дзяцей, дзіця становіцца "безабаронным" перад рознымі захворваннямі.

Рацыянальнаарганізаваныраспарадак дня дапамагаевыхоўваць у дзіцяцісамастойнасць. Ёнведае, штонеабходнамыцьрукіперадежай, прыбрацьцацкіперад сном і звычайна без капрызаўзгаджаеццагэтазрабіць. Размеркаванне часу на розныязаняткі на працягу дня і па днях тыднядапамагаезрабіць нагрузку раўнамернай, у вынікучаго і дзіцябудземеншсхільныператамленню, а значыць, вучэбна-гульняваядзейнасцьапынеццабольшпаспяховай.

Менавіта таму правільна складзены распарадак дня забяспечвае дастатковы час для выканання ўсіх неабходных элементаў жыццядзейнасці і высокую працаздольнасць на працягу ўсяго перыяду няспання, папярэджвае развіццё стомы, павышае агульную супраціўляльнасць арганізма да вірусных захворванняў.

Пры парушэнні распарадку ў дзяцей назіраецца моцнае хваляванне, узбуджэнне, стома, ўзнікае залішняе напружанне. Дзіця пачынае нервавацца, што прыводзіць да напругі розных груп мышц і спрыяе ўзнікненню захворванняў (неўрозы, гіпертанія, сардэчныя хваробы і т.д.).

Захаванне распарадку дня дапаможа расслабіцца, а расслабленне створыць ўмовы для нармальнай працы ўсяго арганізма, так як у працэсе рэлаксацыі энергія пераразмяркоўваецца, што прыводзіць цела да раўнавагі і гармоніі. Расслабленне дазваляе ліквідаваць неспакой, ўзбуджэнне, здымае напружанне з усіх органаў, аднаўляе сілы, здароўе і эмацыйны стан.

А так як распарадак прадугледжвае змену дзейнасці з актыўнай на больш спакойную, то гэта прадухіляе ператамленне, парушэнне эмацыйнага настрою дзіцяці, спрыяе фармаванню нормаў здаровага ладу жыцця.

Такім чынам, сістэмны падыход дазваляе дамагацца добрых вынікаў па захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей, дапамагае забяспечваць стабільны эмацыйны камфорт.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.