Голосование
Есть ли необходимость в открытии дежурной группы на базе ГУО "Ясли-сад д. Бенякони"?
Всего 17 человек

Гарошак

Дата: 28 сентября 2018 в 14:05
Автор: Кошель А. Т.

Жыў калісь на свеце адзін гаспадар з жонкаю. Былі ў іх два сыны і адна дачка. Рэдка ў каго былі такія працавітыя хлопцы, як гэтыя сыны. Ніколі яны не сядзелі без работы, а калі дома работы не было, то хадзілі ў чужыя землі.
Яшчэ больш цікавая была іхняя сястра.
Цяжка было знайсці такую прыгожую, такую мілую дзяўчыну, і звалася яна Ясаня.
Адзін раз у летку, парабіўшы дома работу, задумалі браты пайсці ў заработкі.
— Калі мы не вернемся праз тры дні, — сказалі браты, — то няхай нам Ясаня прынясе есці.
— А як жа я вас, браткі, знайду? Куды мне есці прыносіць? — спытала Ясаня братоў ужо на двары.
— Мы будзем салому па дарозе церушыць. Па гэтай саломцы і знойдзеш ты нас.
Развіталіся яны з бацькамі, з сястрою.
Ідуць браты, саломку па дарозе раскідваюць, прыгаворваючы:
— Будзе наша Ясаня ісці і не саб'ецца з дарогі.
А ў тых мясцінах жыў страшны змей. У яго быў железны язык, вочы — як жарнавыя камяні, і гарэлі агнём. Жыў ён у палацах. Тыя палацы былі зложаны з людскіх касцей.
Падслухаў змей, што казалі браты, даведаўся, навошта салому цярушаць. Пазбіраў ён гэту салому і пакідаў яе па дарозе, што ў яго касцяныя палацы вяла.
«Будзе яна па саломцы ісці і ў мае палацы прыйдзе», — думае змей. Так яно і сталася.
Праходзіць дзень, праходзіць другі, — няма братоў. I трэці дзень мінуўся, а іх няма.
На чацвёрты дзень сабралася Ясаня ў дарогу братам есці несці. Узяла яна хлеба, стравы і пайшла.
Ідзе яна ды ідзе, на саломку прызіраецца. А дарога ўсё глыбей у лес зазірае. Лес цёмны, глухі, нават і неба не відаць. Ідзе Ясаня, і страшна робіцца ёй. «Куды ж так далека зайшлі яны?» — думае дзяўчына. Вось пад вечар падыходзіць яна да касцяных палацаў ліхога змея. Паглядзела Ясаня, і
сэрца яе замерла ад страху: вакол чалавечыя косці ляжаць. Што ж тут рабіць? Кінулася яна бегчы назад. Бяжыць яна, бяжыць, ажно чуе — гудзе штосьці. Азірнулася — змей даганяе!
Схапіў яе змей і ў свае палацы нясе.
— Я цябе даўно чакаю, — кажа змей. — Цяпер ты будзеш жыць са мною, ты будзеш маёй жонкаю.
Плакала, прасілася Ясаня, каб пусціў яе змей, але просьба не памагла.
Браты чакаюць яе на чацвёрты дзень. Чакалі, чакалі, ды так і не дачакаліся. Пайшлі яны дадому.
— Чаму ж вы, — кажуць бацькам, — не прыслалі яды?
Напалохаліся бацькі:
— Як не прыслалі? Хіба ж не было Ясані?
Спалохаліся і браты: напэўна, з Ясаняю ліха налучылася.
— Пайду шукаць яе, — кажа старэйшы брат.
Сабраўся і пайшоў. Ідзе ён ды ідзе па той дарозе, што саломаю пацярушана, ды не прыкмеціў, што тэта не тая дарога, кудою ён з братам ішоў, і дайшоў да касцяных палацаў. Сустракае сястру.
— Куды ж ты, братка, зайшоў? — пытае яго Ясаня. — Тут страшны змей жыве. З'есць ён цябе. Уцякай ты адгэтуль хутчэй!
— Калі ўцякаць — уцякайма разам, — кажа ёй брат.
— Не, братка: ён чуе мой дух — дагоніць і зловіць нас. А адзін ты, можа, уцячэш.
Толькі што яна так сказала, чуюць — як загудзе нешта, ды так моцна, што аглушыла іх. Глядзяць — аж то змей ляціць.
— Гэта мой брат прыйшоў да нас, — кажа Ясаня змею.
— Добра, — кажа змей, — вядзі ж ты яго да мяне ў госці.
Увайшлі ў палацы.
— Ну, жонка, — гаворыць змей, — дай нам пасмакаваць бобу жалезнага.
Прынесла Ясаня жалезнага бобу. Змей як пачаў есці тэты боб, дык аж іскры пасыпаліся, а той, небарака, узяў адну бабіну ды ледзь быў зубы сабе не паламаў. Пажаваў дый выплюнуў з роту бабіну.
Як закрычыць тут змей:
— Ты што ж гэта дабром маім пагарджаеш? Я ем, а ты не можаш? Чым ты лепшы за мяне?
Сядзіць бедны госць, баіцца зварухнуцца.
—Хадзем пакажу мае багацце!
Вывеў змей свайго госця на двор і павесіў яго на варотах, а потым прыйшоў да Ясані і кажа:
— Жонка! Я павесіў твайго брата, бо ён не хацеў есці майго бобу.
Залілася Ясаня горкімі слязамі, але бядзе памагчы нічым не магла.
Праз дзень ці праз два выйшла Ясаня на дарогу, бачыць — другі брат ідзе, шукаючы яе.
Такая ж самая доля напаткала і другога брата.
Чакаюць бацькі сыноў дзень, чакаюць другі... Так чакалі з тыдзень, а іх усё няма.
Аднаго разу досвіткам пайшла жонка гаспадара па ваду. Бачыць яна — коціцца па дарозе гарошак. Падвяла яна яго, паглядзела ды і з'ела. I вось якая сталася з ёй праява. Пачула яна, што той гарошак стаў у ёй расці. А тыдні праз две нарадзіўся ў яе сын. I такі дрыгожы ды такі вялікі, што проста дзівота! А як толькі нарадзіўся ён, дык зараз жа і закрычаў:
— Мама! Дай мне есці!
А голас такі грубы-грубы, што ўсе папалохаліся. Расце той хлопец не па днях, а па часінах, і за месяц вырас такі вялікі, ды яшчэ з барадою, ажно бацька яго баяўся. Думалі, думалі, як назваць яго, якое імя даць. I назвалі яго Гарошак.
Праз нейкі час кажа Гарошак бацьку:
— На табе, тата, шпільку, завязі яе да каваля, няхай выкуе з яе булаву сем пудоў.
Бацька думае сабе: «Ось дурны які хлопец: хоча, каб са шпількі яму зрабілі булаву на сем пудоў». Але сказаць аб гэтым сыну пабаяўся. Паехаў у горад, купіў сем пудоў железа, завёз да каваля.
— Зрабі ты, — кажа, — булаву, каб яна важыла сем пудоў.
Каваў, каваў каваль булаву, ледзь выкаваў. Ускацілі на воз булаву. Прывозіць яе бацька дадому.
— На, — кажа, — сынок, табе булаву.
I скаціў яе на зямлю.
Узяў Гарошак тую булаву адною рукою ды як шыбануў яе ўгору, ажно яна ў небе схавалася.
Шпурнуў ён гэтую доўбню, пайшоў у хату, паснедаў, з бацькам пагутарыў.
— Ну, хадзем, бацька, на двор, зараз булава вернецца.
Выйшлі за хату на поле.
Паглядзеў Гарошак у неба.
— Бач, тата: вунь булава ляціць!
Не паспеў бацька зірнуць, а булава калі загудзе!
Падставіў Гарошак калена. Як стукнецца аб калена булава! Трах — і пераламалася папалам.
Пакруціў Гарошак галавою.
— Ты, мусіць, тата, не з тае шпількі булаву зрабіў.
Паехаў бацька зноў у горад, куніў сем пудоў жалеза і зноў завёз яго да каваля. Выкаваў каваль новую булаву.
Прывёз яе бацька дамоў.
Шпурнуў яе Гарошак угору, падставіў калена — булава толькі трошкі пагнулася.
— Ну, гэта булава добрая, — кажа Гарошак, павесялеўшы. — Цяпер жа, тата,
пайду сястру шукаць.
Доўга не думаючы, узяў Гарошак булаву і пайшоў проста да змея.
Пачуў змей вялікую сілу. Выскачыў на дарогу насустрач Гарошку. Зірнулі яны адзін на аднаго і маўчаць, як бы напужаліся адзін ад наго. Недалёка і Ясаня стаіць. Гарошак здагадаўся, што гэта сястра яго.
Нарэшце кажа змей Гарошаку:
— Хадзем, браце, з'ямо трохі бобу.
Пайшлі ў палац, садзяцца за жалезныя столікі. Як толькі сеў Гарошак за свой столік, дык гэты столік так і пасыпаўся. Здзівіўся змей і яшчэ больш спалохаўся. Падаў госцю другі столік, яшчэ мацнейшы. Але і той сагнуўся пад Гарошкам. Пачалі есці жалезны боб. Елі, пакуль увесь з'елі.
Змей аж пачырванеў, так яму моташна стала, што знайшоўся чалавек, яшчэ дужэйшы за яго. Круціўся ён, круціўся, а потым кажа:
— Хадзем, брат, агледзім маё багацце.
— Хадзем.
Прыходзяць у гумно. Гумно вялікае. Ад сцяны сцяны не ўбачыш. Ток выкладзены меддзю. Страха на жалезныя пруты апіраецца. А на гэтых слупах вісяць два чалавекі, даўно нежывыя.
— Што гэта за людзі ў цябе вісяць? — пытае Гарошак.
— Браты маёй жонкі, — адказвае змей.
Затросся Гарошак ад злосці і гневу.
— Ах ты, паганец, змяіная твая душа! То ж ты маіх братоў павешаў! — загрымеў Гарошак ды як хапіў рукамі змея, як здушыў яго ды як стукнуў, дык змей па пояс уляцеў у медны ток — і дух з яго вон.
Вярнуўся Гарошак дадому і сястру прывёў.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.